Навіны банка і прэс-рэлізы
28.06.2013

«Беларусбанк» зніжае працэнтныя стаўкі па крэдытах (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк», якое цэніць сваіх кліентаў, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у чарговы раз зніжае працэнтныя стаўкі па крэдытах фізічных асоб і прадастаўляе магчымасць удзелу ў праграме лаяльнасці «Добрасумленны крэдытаатрымальнік».

З 1.07.2013г. зніжаюцца стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах:

- на будаўніцтва (рэканструкцыю) індывідуальных жылых дамоў, кватэр, з грамадзянамі, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, да 25 % гадавых;

- на набыццё індывідуальных жылых дамоў і кватэр, з грамадзянамі, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, да 27 % гадавых;

- на будаўніцтва (рэканструкцыю) індывідуальных жылых дамоў, кватэр, з грамадзянамі, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, да 30 % гадавых;

-  па крэдыце «Праверана часам» - да стаўкі рэфінансавання, павялічанай на 8 п.п. (крэдытаатрымальнікам, якія маюць станоўчую крэдытную гісторыю, на 7 п.п.).

Па нанава выдаваемых крэдытах на спажывецкія патрэбы стаўкі  зніжаюцца на 2 працэнтныя пункты і ў залежнасці ад умоў і віду прадастаўленага крэдыту складуць ад 30,5% да 32,5% гадавых.  Пры гэтым, для грамадзян, якія пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, працэнтная стаўка па крэдыце ніжэй на 1 п.п.

Акрамя таго, з 01.07.2013 ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўляе магчымасць грамадзянам пры заключэнні крэдытнага дагавору на спажывецкія патрэбы стаць удзельнікам праграмы лаяльнасці «Добрасумленны крэдытаатрымальнік». Гэта праграма распаўсюджваецца на нанава заключаемыя крэдытныя дагаворы  па крэдытах на спажывецкія патрэбы тэрмінам карыстання больш за 1 год і мае на мэце зніжэнне памеру працэнтнай стаўкі па выніках 12 месяцаў карыстання крэдытам пры ўмове адсутнасці парушэнняў дысцыпліны пагашэння штомесячных плацяжоў па асноўным доўгу і працэнтах.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце банка, а таксама ў любой яго ўстанове.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!