Навіны банка і прэс-рэлізы
24.06.2013

Да ўвагі трымальнікаў картак: не адказвайце на SMS-паведамленні аб блакіроўцы карткі!

У сувязі са зваротамі кліентаў аб паступленні на мабільныя тэлефоны трымальнікаў картак банка SMS-паведамленняў з інфармацыяй аб блакіроўцы карткі, паведамляем наступнае.

ААТ «ААБ Беларусбанк» не ажыццяўлялася рассылка SMS-паведамленняў з інфармацыяй аб блакіроўцы карткі. Банк ніколі не запытвае ў SMS-паведамленнях ад сваіх кліентаў ажыццяўлення якіх-небудзь аперацый па картцы або інфармацыю аб нумарах картак і ПІН-кодах.

Звяртаем увагу, махляры могуць прадстаўляцца па тэлефоне супрацоўнікамі службы бяспекі банка і папрасіць падыйсці да прыстасаванняў банкаўскага самаабслугоўвання і выканаць пэўныя дзеяння па адпраўцы сумы на мабільны тэлефон, інфармаваць аб блакіроўцы Вашай карткі, запытаць суму на картцы і яе апошнія 4 лічбы, паведаміць пра выйгрыш, пра ДТЗ з блізкімі, аб спадчыне за мяжой і многім іншым.

Пры атрыманні SMS-паведамленняў аб блакіроўцы карткі просім трымальнікаў картак устрымацца ад званкоў на ўказаныя ў гэтых SMS-паведамленнях нумары тэлефонаў, прадастаўлення інфармацыі аб картцы або яе рэквізітах, выканання іншых інструкцый.

Трымальнік карткі можа атрымаць інфармацыю, ці блакіравана яго картка, у кругласутачнай службе сэрвісу кліентаў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» па тэл. 8 (017) 299 25 26.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!