Навіны банка і прэс-рэлізы
03.06.2013

Беларусбанк правёў першы беларуска-кітайскі міжбанкаўскі семінар (прэс-рэліз)

На днях у галаўным офісе ААТ «ААБ Беларусбанк» адбыўся першы беларуска-кітайскі міжбанкаўскі семінар «Арганізацыя фінансавання інвестыцыйных праектаў у Беларусі з удзелам Дзяржаўнага банка развіцця Кітая».

Семінар адкрылі намеснік Старшыні Праўлення ААТ  «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Новік і саветнік па гандлёва-эканамічных пытаннях Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лю Сюесун (Liu Xuesong).

image1

Адкрыццё  семінара. Прывітальнае слова намесніка Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзіміра Новіка

Праграма семінара ўключала 2 тэматычныя секцыі, у рамках якіх адбыліся прэзентацыі прадстаўнікоў Дзяржаўнага банка развіцця Кітая і ААТ «ААБ Беларусбанк».

У ходзе выступленнняў прадстаўнікоў кітайскага банка была прадстаўлена інфармацыя аб гісторыі стварэння, місіі і асноўных напрамках дзейнасці Дзяржаўнага банка развіцця Кітая. Асаблівая ўвага была нададзена пытанню інвестыцый ва ўстойлівае развіццё ў рамках філасофіі і практыкі сацыяльнай адказнасці Дзяржаўнага банка развіцця Кітая. Акрамя таго, быў прадстаўлены падрабязны механізм ацэнкі і экспертызы інвестыцыйных праектаў, а таксама сістэма кіравання крэдытамі ў кітайскім банку. У заключных выступленнях кітайскіх калег ішла размова аб перспектыўных напрамках фінансавання інвестыцыйных праектаў у Рэспубліцы Беларусь сумесна з ААТ «ААБ Беларусбанк».

image2

Асноўныя дакладчыкі з кітайскага боку.
Злева направа: з боку Дзяржаўнага банка развіцця Кітая: Zheng Xuang - старшыня рабочай групы Дзяржаўнага банка развіцця Кітая ў Рэспубліцы Беларусь; Li Songzhong - намеснік начальніка ўпраўлення ацэнкай і экспертызай; Qi Lianbin - дырэктар дэпартамента па навучанні і падрыхтоўцы кадраў; Li Weiwei - помочнік дырэктара дэпартамента па кіравані крэдытамі; з боку Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь: Liu Xuesong - саветнік па гандлёва-эканамічных пытаннях.

У рамках выступленняў прадстаўнікоў ААТ «ААБ Беларусбанк» было адзначана, што Беларусбанк з'яўляецца лідарам у сферы міжбанкаўскага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, надзейным партнёрам кітайскіх кампаній у рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Рэспубліцы Беларусь. На больш дэталёвым узроўні была прадстаўлена інфармацыя аб сістэме арганізацыі фінансавання інвестыцыйных праектаў кліентаў у ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама маючымся вопыце рэалізацыі сумесных праектаў з замежнымі партнёрамі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і фінансавых устаноў Рэспублікі Беларусь, беларускай дзелавой супольнасці, а таксама сумесных беларуска-кітайскіх прадпрыемстваў, кітайскіх інвестыцыйных кампаній.

Правядзенне гэтага семінара было высока ацэнена яго ўдзельнікамі, была выказана прапанова аб правядзенні падобных мерапрыемстваў у будучым.

Нагадаем, што ў лістападзе 2012 года Дзяржаўны банк развіцця Кітая і ААТ «ААБ Беларусбанк» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве. У рамках Пагаднення мяркуецца наладжванне супрацоўніцтва ў галіне фінансавання сумесных праектаў.

У гэтай сувязі семінар стаў важнай пляцоўкай для абмену вопытам у сферы рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і вызначэння перспектыў для далейшага двухбаковага супрацоўніцтва паміж банкамі.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!