ААТ «ААБ Беларусбанк» рада прапанаваць фізічным асобам крэдыты на спажывецкія патрэбы па зніжаных працэнтных стаўках.
З 18 мая 2013 года стаўкі па спажывецкіх крэдытах знізіліся на 4 працэнтныя пункты і ў залежнасці ад умоў і віду прадастаўленага крэдыту складуць ад 34% да 36% гадавых. Пры гэтым для грамадзян, якія пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, працэнтная стаўка па крэдыце ніжэй на 1 п.п.
Акрамя магчымасці аформіць інтэрнэт-заяўку на крэдыт на карпаратыўным вэб-сайце банка, «Беларусбанк» прапануе новы спосаб афармлення заяўкі на атрыманне крэдыта на спажывецкія патрэбы. Цяпер гэта можна зрабіць, патэлефанаваўшы на нумар 147 (Кантакт-цэнтр), што дазволіць скараціць час знаходжання ва ўстанове банка і даведацца аб папярэднім рашэнні па выдачы крэдыта без наведвання банка.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147, на карпаратыўным вэб-сайце па адрасе www.asb.by або www.belarusbank.by, а таксама ў любой установе банка.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»