Навіны банка і прэс-рэлізы
18.05.2013

«Беларусбанк» атрымаў узнагароду за высокую якасць афармлення міжнародных банкаўскіх пераводаў ад Standard Chartered Bank, New York (прэс-рэліз)

Па выніках працы ў 2012 годзе ААТ «ААБ Беларусбанк» стала ўладальнікам узнагароды за высокую якасць афармлення міжнародных банкаўскіх пераводаў ад Standard Chartered Bank, New York - «USD Clearing Certificate of Achievement». Гэтай узнагароды банк удастоены ў трэці раз

У 2013 годзе ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала аналагічную ўзнагароду ад Deutsche Bank AG (Deutsche Bank's 2012 Straight-Through Processing (STP) Excellence Award) па плацяжах у доларах ЗША і еўра. 

Стабільны і высакаякасны ўзровень правядзення банкам гэтых аперацый гарантуе аўтаматычнае праходжанне плацяжоў і, як вынік, выключэнне дадатковых выдаткаў, звязаных з ручной апрацоўкай пераводаў банкамі-карэспандэнтамі. Падобныя дасягненні сталі магчымымі дзякуючы высокай кваліфікацыі спецыялістаў банка, якія заняты ў ажыццяўленні міжнародных разлікаў, пастаяннаму кантролю за адпавяданнем міжнародным  стандартам у галіне абмену фінансавай інфармацыяй.

Міжнародныя банкаўскія пераводы нашых кліентаў выконваюцца хутка, надзейна і бяспечна.

Certificate

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!