Навіны банка і прэс-рэлізы
22.04.2013

ААТ «ААБ Беларусбанк» і Міжнародная плацежная сістэма «Visa Inteational» абвясцілі аб запуску першага ў Рэспубліцы Беларусь праекта мабільнага эквайрынгу «ГандлярОК»

Мінск, 22 красавіка 2013 г. - ААТ «ААБ Беларусбанк» і Міжнародная плацежная сістэма «Visa International» пры тэхнічнай падтрымцы кампаній ТАА «Транзакцыйныя рашэнні», якое прадастаўляе паслугі мабільнага эквайрынгу «ГандлярОК», ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», якое прадастаўляе банку паслугі працэсінгу аперацый з карткамі, і ЗАТ «БеСТ», аператара мабільнай сувязі, абвяшчаюць аб выпуску ў Рэспубліцы Беларусь новага рашэння для прыёму плацяжоў па картах Visa - мабільных тэрміналаў «ГандлярOK». Сэрвіс «ГандлярOK» стаў першай праграмай мабільнага эквайрынгу ў Рэспубліцы Беларусь.

Мабільны тэрмінал аплаты «ГандлярOK» уяўляе сабой счытвальнае прыстасаванне, якое далучаецца праз аўдыяраз'ём да смартфона або планшэтнага камп'ютара з аперацыйнымі сістэмамі Android або iOS. Мабільны тэрмінал гатоў да прыёму плацяжоў адразу пасля рэгістрацыі ў сэрвісе «ГандлярОК» і ўсталявання бясплатнага мабільнага дадатку з GooglePlay або AppStore. Такім чынам, рашэнне дазваляе любой арганізацыі гандлю (сэрвісу) прымаць безнаяўныя плацяжы ад кліентаў-трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак Visa  у любым месцы і ў любы час.

Для аплаты пакупніку неабходна правесці картку праз счытвальнае прыстасаванне і паставіць подпіс на экране мабільнага прыстасавання, да якога падключаны мабільны тэрмінал. Карт-чэк будзе накіраваны  пакупніку ў выглядзе SMS на ўказаны ім нумар мабільнага тэлефона. 

Ключавой перавагай прапановы з'яўляецца бяспека мабільных тэрміналаў аплаты, якія не захоўваюць счытаную з карткі інфармацыю, а перадаюць яе ў зашыфраваным выглядзе ў службу працэсінгу. Кожнае прыстасаванне мае security-чып, які дазваляе захаваць канфідэнцыяльнасць звестак карткі.

ААТ «ААБ Беларусбанк» з'яўляецца разліковым банкам, які забяспечвае заключэнне дагавораў з арганізацыямі гандлю (сэрвісу) і правядзенне разлікаў. Тэхналогія, якая выкарыстоўваецца сэрвісам «ГандлярОК», адпавядае патрабаванням бяспекі Visa пры правядзенні плацежных аперацый па картках Visa у мабільных тэрміналах.

Укараняемы ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з ТАА «Транзакцыйныя рашэнні» сэрвіс мабільнага эквайрынгу «ГандлярОK» пры падтрымцы Visa адкрывае новыя магчымасці для пераходу да безнаяўных разлікаў прадпрыемствам буйнога, сярэдняга і малога бізнесу. Перш за ўсё, гэта прапанова прызначана для індывідуальных прадпрымальнікаў і кампаній з вялікай агенцкай сеткай - страхавых кампаній, кур'ерскіх службаў, таксі, службаў дастаўкі тавараў, он-лайн магазінаў і прадпрыемстваў выязнога гандлю , а таксама сеткавага маркетынгу.

«Мабільныя тэхналогіі і ўзрастаючая папулярнасць рашэнняў мабільнага эквайрынгу значна пашыраюць магчымасці для пераходу на безнаяўныя плацяжы для цэлага шэрагу кампаній, якія дагэтуль не прапаноўвалі гэты зручны спосаб аплаты сваім кліентам, - адзначыў Ігар Ночка, дырэктар Visa па развіцці сеткі прыёму плацежных карт у СНД і Паўднёва-Ўсходняй Еўропе. - Дзякуючы запуску першай у краіне праграмы мабільнага эквайрынгу «ГандлярОK», распрацаванай нашымі партнёрамі - ААТ «ААБ Беларусбанк» і ТАА «Транзакцыйныя Рашэнні» пры падтрымцы Visa, гэта зручнае рашэнне цяпер даступна і ў Рэспубліцы Беларусь.  Мы ў Visa спадзяемся, што гэта дазволіць большай колькасці беларусаў, як спажыўцоў так і прадаўцоў, ацаніць зручнасць плацяжоў па картах Visa і будзе садзейнічаць дынамічнаму развіццю сеткі прыёму карт Visa і павелічэнню долі безнаяўных плацяжоў у эканоміцы краіны».

«Адной з асноўных задач дзейнасці нашага прадпрыемства з'яўляецца ўкараненне новых тэхналагічных рашэнняў і сэрвісаў, якія забяспечваюць банкам магчымасць прадастаўлення сваім кліентам шырокага спектру магчымасцей для правядзення аперацый па плацежных банкаўскіх картках. Выкарыстанне «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» гнуткай і высокатэхналагічнай праграмна-тэхнічнай платформы дазваляе сёння ААТ «ААБ Беларусбанк» арганізаваць правядзенне аперацый па банкаўскіх плацежных картках у рамках выкарыстання гэтага сэрвісу - адзначыла намеснік дарэктара ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» Адзіночанка Алена Міхайлаўна».

Па словах намесніка старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Шаланкі Ільі Аляксандравіча асноўная задача, вызначаная сёння ў банку - гэта працяг матывацыі кліентаў у выкарыстанні картак у якасці інструмента плацяжу, акцэнтуючы пры гэтым увагу на паляпшэнні якасці абслугоўвання кліентаў банка і пашырэнні спектру прадастаўляемых паслуг.

У гэтай сувязі побач з традыцыйнымі і ўжо стаўшымі звыклымі відамі паслуг для трымальнікаў картак банкам актыўна развіваюцца і прапануюцца новыя сэрвісы і магчымасці, якія базіруюцца на прымяненні самых сучасных рашэнняў у сферы мабільных і інтэрнэт-тэхналогій.

Рэалізацыя праекта стала магчымай у выніку зацікаўленасці і зладжаных дзеянняў усіх удзельнікаў, а іменна ААТ «ААБ Беларусбанк», міжнароднай плацежнай сістэмы «Visa International», ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», які аказвае банку паслугі па працэсінгу аперацый з карткамі, а таксама кампаній ТАА «Транзакцыйныя Рашэнні» і ЗАТ «БеСТ», якія з'яўляюцца тэхнічнымі партнёрамі банка.

Забеспячэнне магчымасці абслугоўвання картак з выкарыстаннем прапанаванай тэхналогіі дазволіць павысіць узровень сэрвісу для кліентаў  ААТ «ААБ Беларусбанк» і будзе садзейнічаць больш актыўнаму развіццю сістэмы безнаяўных разлікаў у Рэспубліцы Беларусь.

ААТ «ААБ Беларусбанк»

ААТ «ААБ Беларусбанк» - буйнейшы універсальны банк, які валодае вялікай сеткай устаноў па ўсёй рэспубліцы. У структуры банка на 01.04.2013 г. 6 філіялаў-абласных упраўленняў, 29 філіялаў, 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг, 1766 аддзяленняў, 190 абменных пунктаў.

ААТ «ААБ Беларусбанк»  прапануе кліентам шырокі пералік банкаўскіх паслуг, у спектр  якіх уваходзяць і разлікі пры  дапамозе плацежных картак, прызнаныя адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці банка. Больш падрабязная інфармацыя даступна па адрасе: www.belarusbank.by

 

Міжнародная плацежная сістэма «Visa International»

Visa з'яўляецца глабальнай плацежнай сістэмай, якая забяспечвае доступ трымальнікам карт, гандлёва-сэрвісным прадпрыемствам, фінансавым і ўрадавым установам у больш чым 200 краінах свету да хуткай, бяспечнай і надзейнай сеткі электронных плацяжоў. Электронныя плацяжы ажыццяўляюцца праз глабальную інавацыйную працэсінгавую сістэму VisaNet, якая здольна апрацоўваць больш за 24 000 транзакцый у секунду, забяспечвае ахову ад махлярства для спажыўцоў і гарантыі здзяйснення плацяжоў для гандлёва-сэрвісных прадпрыемстваў. Visa не з'яўляецца банкам, не выпускае плацежныя карты, не вызначае камісіі або працэнтныя стаўкі для спажыўцоў, а таксама не выдае крэдыты трымальнікам карт. У сваю чаргу, інавацыйныя рашэнні Visa дазваляюць фінансавым арганізацыям прапаноўваць сваім кліентам шырокі выбар фінансавых інструментаў, уключаючы дэбетавыя, перадаплачаныя і крэдытныя картачныя прадукты. Больш падрабязная інфармацыя даступна па адрасе:www.visa.com.ua

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк» 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!