Навіны банка і прэс-рэлізы
04.04.2013

Рэкламны твар Беларусбанка Аляксандра Герасіменя абвясціла пра старт фестывалю па плаванні (прэс-рэліз)

Праведзеная 4 красавіка 2013 года прэс-канферэнцыя  сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў Аляксандры Герасімені была прысвечана арганізацыі рэспубліканскага фестывалю па плаванні "Залатая рыбка" на прызы А.Герасімені для дзяцей і дарослых.

У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» І.А.Шаланкі, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь В.В.Якжык, намеснік старшыні ГА «Беларуская федэрацыя плавання» Н.В.Шаламіцкая.

Гэты ўнікальны праект не мае аналагаў на тэрыторыі СНД, у першую чаргу, таму, што вырашае адначасова трыадзіную задачу: замацаванне плавальных навыкаў школьнікаў, папулярызацыя плавання сярод іх бацькоў, а таксама з'яўляецца інструментам  выяўлення таленавітых спартсменаў для нацыянальнай федэрацыі.

Шырокі адзіначасовы ахоп вучняў 3 і 4 класаў, якія ўмеюць плаваць, але яшчэ не прайшлі скрозь сіта адбору дзіцячых спартыўных школ, дазволіць найбольш перспектыўным  з іх трапіць да найлепшых трэнераў краіны.

«Залатая рыбка» пройдзе ў два этапы - у красавіку ва ўсіх раённых цэнтрах, а ў маі адбудуцца фіналы ў сталіцах абласцей. Прызы будуць разыграны ў 4 узроставых групах дзяцей (хлопчыкі і дзяўчынкі 3 і 4 класаў), а таксама ў 4 узроставых групах сямейных каманд, сумарны ўзрост удзельнікаў якіх (мама, тата, дзіцяці) знаходзіцца ў наступным дыяпазоне: 61-70 гадоў, 71-80 гадоў, 81-90 гадоў, 90 гадоў і старэйшыя.

Даведачна: Аляксандра Віктараўна Герасіме́ня (нар. 31 снежня 1985, Мінск, Беларуская ССР) - двойчы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2012 у Лондане, чэмпіёнка свету 2011 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем, чэмпіёнка і сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2010 у Будапешце. Трохразовая чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2001 года. Рэкардсменка Еўропы сярод юніёраў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2012). Прызнана лепшай спартсменкай Беларусі па выніках 2011 года. У кастрычніку 2012 года Аляксандра Герасіменя стала рэкламным тварам «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!