Навіны банка і прэс-рэлізы
01.04.2013

ААТ «ААБ Беларусбанк» здзейсніў планавае пагашэнне сіндыкаванага крэдыту

ААТ «ААБ Беларусбанк» правёў своечасовае вяртанне сродкаў, прыцягнутых шляхам сіндыкаванага крэдыту. Гэта здзелка ў памеры 130 000 000 долараў ЗША была рэалізавана ў канцы сакавіка 2012 года. Арганізатарамі выступілі вядучыя ігракі на рынку міжнароднага фандзіравання з Расійскай Федэрацыі і краін еўрапейскага рэгіёну. У якасці Агента выступіў Bayerische Landesbank (Германія) - пастаянны і надзейны партнёр у рэалізацыі здзелак па прыцягненні рэсурснай базы ААТ «ААБ Беларусбанк».

Своечасовае выкананне даўгавых абавязацельстваў ААТ «ААБ Беларусбанк» перад крэдыторамі з'яўляецца важным станоўчым сігналам для замежных інвестараў, якія вызначаюць стратэгію работы Банка на міжнароднай арэне.

Такім чынам, ААТ «ААБ Беларусбанк» у чарговы раз пацвердзіў сваю бездакорную крэдытную рэпутацыю ў рабоце з міжнароднымі крэдытнымі інстытутамі і дадаў яшчэ адну буйную паспешна завершаную здзелку ў гісторыю аперацый на даўгавых рынках капіталу.

Пагашэнне абавязацельстваў перад замежнымі крэдыторамі ў поўным аб'ёме і ў вызначаныя тэрміны адкрывае перад ААТ «ААБ Беларусбанк» новыя магчымасці выхаду на рынак міжнародных пазык і прадастаўляе магчымасць разлічваць на выгадныя рыначныя ўмовы крэдытавання ў будучым.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!