Навіны банка і прэс-рэлізы
01.04.2013

З выкарыстаннем ільготных крэдытаў Беларусбанка ў 2012 годзе пабудавана больш за 30 тыс. кватэр (прэс-рэліз)

Сума крэдытаў, выдадзеных Беларусбанкам насельніцтву ў 2012 годзе,  склала 8,1 трлн. рублёў. Пры гэтым астатак запазычанасці па крэдытах фізічных асоб на 01.01.2013 роўны 28,7 трлн. рублёў. Захавалася высокая якасць крэдытнага партфеля, праблемная запазычанасць па крэдытах, выдадзеных грамадзянам, склала 0,012 %.

Сума выдадзеных Беларусбанкам крэдытаў насельніцтву за бягучы год па стане на 01.03.2013 склала 1,6 трлн. рублёў, астатак запазычанасці - 30,0 трлн. рублёў.

Удзельная вага крэдытнай запазычанасці фізічных асоб ААТ «ААБ Беларусбанк» у агульнай крэдытнай запазычанасці фізічных асоб па банкаўскай сістэме рэспублікі за мінулы год склала 72,1 %. 

У рамках рэалізацыі дзяржаўнай жыллёвай праграмы грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у 2012 годзе льготныя крэдыты прадастаўлены на суму 6,8 трлн. рублёў. Па стане на 01.01.2013 запазычанасць па льготных крэдытах, прадастаўленых на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, склала 25,1 трлн. рублёў. За бягучы год па стане на 01.03.2013 сума выдадзеных ільготных крэдытаў на фінансаванне нерухомасці склала 1,4 трлн. рублёў.

З выкарыстаннем ільготных крэдытаў, прадастаўленых у адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2012 годзе пабудавана больш за 30 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 2 218,1 тыс. кв. м. жылля.

Крэдытныя прадукты, якія прапануюцца фізічным асобам, задавальняюць патрэбы розных катэгорый грамадзян. Банк пастаянна ўдасканальвае парадак і ўмовы спажывецкага крэдытавання шляхам спрашчэння працэдуры афармлення крэдытаў, пашырае спектр крэдытных прадуктаў і прадастаўляе мноства зручных спосабаў пагашэння крэдытаў.

Заяўку на атрыманне крэдыта на спажывецкія патрэбы можна аформіць у любой установе Банка, а таксама праз Інтэрнэт, скарыстаўшыся карпаратыўным сайтам  Банка.

Аператыўна аформіць спажывецкі крэдыт можна непасрэдна ў гандлёвых кропках. Пры гэтым не патрабуецца прадастаўленне ні даведкі аб дагаворах, ні паручыцельства.

Уладальнікам рахункаў, адкрытых у рамках зарплатных праектаў, Банк прапануе скарыстацца новым крэдытам «Праверана часам». Крэдыт прадастаўляецца ў выглядзе аднаўляльнай крэдытнай лініі з выкарыстаннем міжнароднай крэдытнай карткі. Пакет дакументаў для атрымання крэдыта мінімальны, паручыцелі не патрабуюцца. Для кліентаў, якія маюць станоўчую крэдытную гісторыю, створаны больш лаяльныя ўмовы крэдытавання.

           Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»