Навіны банка і прэс-рэлізы
28.03.2013

Вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2012 годзе адобраны Наглядальным саветам і гадавым Агульным сходам акцыянераў (прэс-рэліз)

Пасяджэнне Наглядальнага савета і гадавы сход акцыянераў Беларусбанка адбыўся 27 сакавіка 2013 года ў Цэнтральным офісе банка.

Асноўнае сярод пытанняў, вынесеных на абмеркаванне, - вынікі дзейнасці буйнейшага крэдытна-фінансавага інстытута краіны ў 2012 годзе. Было адзначана, што банк захаваў і ўмацаваў свае пазіцыі на рынку, паспяхова сумяшчаў вырашэнне пастаўленых дзяржавай задач і сацыяльныя функцыі, забяспечыў збалансаванасць росту актываў і пасіваў, дасягнуў паляпшэння паказчыкаў эфектыўнасці працы.

Нарматыўны капітал банка вырас за 2012 год на 5,3% і склаў на 1 студзеня 2013 года Br19,3 трлн.

Крэдытны партфель банка павялічыўся на 45% да Br91,1 трлн. Пры гэтым крэдыты насельніцтву прыраслі на 26,4% да Br28,7 трлн. на 1 студзеня 2013 года, аб'ём крэдытаў юрыдычным асобам павялічыўся на 54,6% да Br55,8 трлн.

Рэсурсная база банка за 2012 год вырасла на 29% і склала на 1 студзеня 2013 года Br129,4 трлн. Сродкі насельніцтва прыраслі ў банку на 61,5% і дасягнулі на пачатак бягучага года Br37,8 трлн., сродкі юрыдычных асоб і бюджэта павялічыліся на 42,8% і склалі Br42,7 трлн.

Атрыманы прыбытак Br1,2 трлн.

Вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2012 годзе і заключэнне Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк» па выніках правядзення рэвізіі фінансавай і гаспадарчай дзейнасці банка ў 2012 годзе адобраны Наглядальным саветам і гадавым Агульным сходам акцыянераў.

Вышэйшыя органы кіравання ААТ «ААБ Беларусбанк» зацвердзілі таксама гадавую справаздачу за 2012 год: бухгалтарскі баланс, справаздачу аб прыбытках і стратах, справаздачу аб змяненні капіталу, справаздачу аб руху грашовых сродкаў; аб аўдытарскім заключэнні па бухгалтарскай справаздачнасці за 2012 год. Разгледжана пытанне аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2012 год і нарматывах размеркавання прыбытку на 2013 год. Абраны члены Наглядальнага савета, Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».

Пры Наглядальным савеце банка будуць створаны дзве структуры, якія ўзначаляць незалежныя дырэктары, яны ж члены Наглядальнага савета - аўдытарскі камітэт і камітэт па рызыках. Спецыяльны камітэт ствараецца і для абароны мінарытарных акцыянераў. Яго персанальны склад - 2 прадстаўнікі банка і 4 акцыянеры - зацверджаны Агульным сходам.

Гэтыя структуры пачнуць працаваць у найбліжэйшы час і павінны палепшыць карпаратыўнае кіраванне банкам.

У адпаведнасці з міжнароднай практыкай Беларусбанк плануе пашырыць холдынг за кошт стварэння шэрагу даччыных кампаній, што станоўча адлюструецца на эфектыўнасці дзейнасці.

Ужо створана прадпрыемства «ААБ Брокер», разглядаюцца пытанні стварэння кансалтынгавай, інвестыцыйнай, страхавой кампаніі, інавацыйнага цэнтра. Сёння ў структуру холдынгу Беларусбанка ўваходзіць цэлы рад прадпрыемстваў. Гэта лізінгавая кампанія, 4 сельгаспрадпрыемствы, 2 санаторна-аздараўленчыя арганізаці, прадпрыемства па будаўніцтву.

Старшыня Наглядальнага савета Андрэй Харкавец і Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык адказалі на пытанні акцыянераў і журналістаў.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!