Па выніках працы ў 2012 годзе ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала сертыфікат Deutsche Bank AG за высокую якасць выканання пераводаў у доларах ЗША - Deutsche Bank's 2012 Straight-Through Processing (STP) Excellence Award.
У віншавальным лісце Deutsche Bank AG падкрэсліваецца, што ў сучасным канкурэнтным асяроддзі скарачэнне выдаткаў і паляпшэнне якасці прадастаўляемых кліентам паслуг вельмі важна для выжывання і доўгатэрміновага развіцця банкаў.
Выкананне патрабаванняў замежных банкаў па афармленні паведамленняў фармата МТ103 садзейнічае значнаму скарачэнню аперацыйных выдаткаў і забеспячэнню бесперабойнага праходжання плацяжоў нашых кліентаў. Захаванне якасці выканання міжнародных банкаўскіх пераводаў на высокім узроўні ў многім дасягнута дзякуючы эфектыўнай сумеснай рабоце цэнтральнага апарата і ўстаноў банка.
Даведачна: У 2012 годзе ААТ «ААБ Беларусбанк» апрацавана і накіравана па сістэме СВІФТ звыш 80 тысяч міжнародных банкаўскіх пераводаў у фармаце МТ103, пры гэтым за апошнія тры гады колькасць плацяжоў павялічылася на 30%.
Прэс-служба ААТ«ААБ Беларусбанк»