Навіны банка і прэс-рэлізы
20.03.2013

Часопіс Global Finance назваў ААТ «ААБ Беларусбанк» лепшым банкам Беларусі

Вядучы міжнародны фінансавы часопіс Global Finance назваў ААТ «ААБ Беларусбанк» лепшым беларускім банкам на развіваючыхся рынках Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў 2013 годзе. Рэйтынг лепшых банкаў свету ў розных намінацыях публікуецца часопісам Global Finance штогод на працягу 20 гадоў.

У конкурсе прымалі ўдзел банкі з 22 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Рэдактары часопіса, пры ўдзеле галіновых аналітыкаў і кансультантаў, вызначалі лепшыя банкі па такіх крытэрыях, як прырост актываў, даходнасць, наяўнасць доўгатэрміновай стратэгіі, абслугоўванне кліентаў, канкурэнтаздольнасць і інавацыйнасць.

«Кожны рэгіён і краіна мае свае спецыфічныя выклікі для банкаў і кліентаў, асабліва ў тых складаных умовах, у якіх сёння знаходзяцца міжнародныя фінансавыя рынкі. У сувязі з гэтым, кліенты павінны разлічваць на высокую якасць абслугоўвання з боку сваіх банкаўскіх партнёраў. Названыя банкі прадастаўляюць лепшыя ў сваім класе рашэнні для гэтых рынкаў», - заявіў выдавец часопіса Global Finance Джозэф Джаррапута (Joseph Giarraputo).

ААТ «ААБ Беларусбанк» удастоены гэтага высокага звання ў трэці раз. З вынікамі даследавання можна будзе пазнаёміцца ў майскім нумары выдання Global Finance. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ўвосень у Вашынгтоне падчас штогадовай сустрэчы МВФ і Сусветнага Банка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!