Адкрытае акцыянернае таварыства
«Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18 , паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» праводзіцца гадавы Агульны сход акцыянераў па выніках працы банка за 2012 год
Дата і час правядзення сходу: 27 сакавіка 2013 года ў 12.00.
Месца правядзення: г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 18, актавая зала.
ПАВЕСТКА ДНЯ:
1. Аб выніках працы Наглядальнага савета банка в 2012 годзе.
2. Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2012 годзе і задачах банка на 2013 год.
3. Аб заключэнні Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк» па выніках правядзення рэвізіі фінансавай і гаспадарчай дзейнасці банка ў 2012 годзе.
4. Аб зацвярджэнні гадавой справаздачы ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2012 год: бухгалтарскага балансу, справаздачы аб прыбытку і стратах, справаздачы аб змяненні капіталу, справаздачы аб руху грашовых сродкаў; аб аўдытарскім заключэнні па бухгалтарскай справаздачнасці за 2012 год.
5. Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2012 год і нарматывах размеркавання прыбытку на 2013 год.
6. Аб выбранні членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
7. Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».
8. Аб зацвярджэнні Палажэння аб Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
9. Аб выбранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
Дата складання спісу асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» - 1 сакавіка 2013 года.
Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць адпаведным чынам завераны.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу з 10.30 да 11.45.
Для рэгістрацыі акцыянерам неабходна пры сабе мець:
юрыдычным асобам: кіраўнікам - службовае пасведчанне (іншы пацвярджальны дакумент) і пашпарт; іншаму прадстаўніку - даверанасць на прадстаўленне юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і пашпарт;
фізічным асобам: пашпарт, прадстаўнікам - даверанасць, засведчаную ў вызначаным парадку, і пашпарт.
Інфармацыя па пытаннях павесткі
дня прадстаўляецца акцыянерам
ААТ «ААБ Беларусбанк»:
25 і 26 сакавіка 2013 года - па месцы знаходжання банка:
г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, з 8.30 да 17.30;
27 сакавіка 2013 года - па месцы правядзення сходу.
Тэлефоны для даведак: (8-017) 309 04 38, 309 11 23.