Навіны банка і прэс-рэлізы
09.02.2012

Беларусбанку прысвоена ганаровае званне «Спонсар НАК Беларусі» (прэс-рэліз)

sponsor-NOK

У штаб-кватэры НАК 9 лютага г.г. першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі, памочнік Прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму І.М. Заічкоў уручыў Беларусбанку пасведчанні «Спонсар Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь» і «Удзельнік рэспубліканскай грамадскай акцыі «Алімпійская якасць ».

Атрымліваючы гэтыя пасведчанні, намеснік старшыні праўлення банка У.А. Занько адзначыў, што Беларусбанк надае вялікую ўвагу прапагандзе здаровага ладу жыцця, падтрымцы айчыннага спорту. У гэтым годзе, напярэдадні ХХХ Летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане, мы не маглі застацца ў баку.

Акцыя «Алімпійская якасць» праводзіцца НАК з 2005 года. Яе мэта - падтрымка алімпійскага руху ў Рэспубліцы Беларусь, папулярызацыя асноўных прынцыпаў Алімпійскай Хартыі.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прымае ўдзел у гэтай акцыі з 2007 года. Аказваючы матэрыяльную падтрымку алімпійскаму руху, раней як партнёр, а цяпер як спонсар, банк згодна зноў заключанай ліцэнзійнай дамове, атрымлівае права выкарыстоўваць сімволіку НАК да 21 снежня 2013 года.

 

 


Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!