Навіны банка і прэс-рэлізы
14.11.2011

Беларусбанк актыўна ўкараняе новыя тэхналогіі (Прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з РДГА БФСТ «Дынама» і БРУСП «Белдзяржстрах» запусціў першы ў Рэспубліцы Беларусь сэрвіс па куплі страховак у сетцы Інтэрнэт-POLICY.BY

Страхавыя полісы

З дапамогай новага сэрвісу можна набыць страхавыя полісы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, Аўта-КАСКО, застрахаваць Здароўе на час паездкі за мяжу Рэспублікі Беларусь.

Набыццё страхавога поліса праз сетку Інтэрнэт атрымала шырокае распаўсюджванне ва ўсім свеце. У нас у краіне першым прыкладам такога сэрвісу выступіў праект WWW.POLICY.BY, які дазваляе купіць страхавы поліс у любы час дня і ночы.

Для прадпрыемстваў, якія маюць магазіны ў сетцы Інтэрнэт, ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе супрацоўніцтва ў сферы інтэрнэт-эквайрынгу ў частцы забеспячэння разлікаў у інтэрнэт-магазінах па аперацыях аплаты за тавары, работы і паслугі, здзейсненыя з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак міжнародных плацежных сістэм.

Дасягнутыя вынікі і досвед працы банка ў гэтым напрамку дазваляюць сёння ў рамках выгадных для прадпрыемстваў умоў у сціснутыя тэрміны арганізаваць абслугоўванне трымальнікаў пластыкавых картак, забяспечыўшы высокую хуткасць правядзення аперацый па пластыкавых картках у сетцы Інтэрнэт.

У выніку пачатковай, але спланаванай працы банка ў гэтым напрамку – 46 дзеючых дагавораў на інтэрнэт-эквайрынг.

прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!