У Мінску 4 - 7 траўня адбылася XV Міжнародная выстава «СМІ ў Беларусі», удзел у якой прынялі друкаваныя выданні ААТ «ААБ Беларусбанк» - газета «Наш банк сёння», часопіс «Веснік».
Карпаратыўныя выданні банка ўжо не першы год прадстаўлены на падобных мерапрыемствах. Цяперашні форум пад дэвізам "ствараем разам" праходзіў у выставачным цэнтры «Белэкспа». Яго ўдзельнікі-прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана, Кітая, Кубы, Венесуэлы, Індыі. Ганаровым госцем стала прэса Масквы.
Праграма форума была насычана рознымі мерапрыемствамі, прэзентацыямі, круглымі сталамі, спрыяла шырокаму абмене вопытам, наладжванні новых кантактаў для дзелавога супрацоўніцтва. Экспазыцыя «Беларусбанка» выклікала ў наведвальнікаў павышаную цікавасць. Для ўдзельнікаў і гасцей быў падрыхтаваны дадатковы тыраж газеты "НБС", розная рэкламная прадукцыя. Кансультацыі па пытаннях, якія цікавяць, давалі кваліфікаваныя спецыялісты банка.
Міністэрства інфармацыі РБ прысудзіла друкаваным выданням «Беларусбанка» дыплом «за папулярызацыю тэматычных выданняў у рамках выставы». Дадзенае мерапрыемства стала зручнай пляцоўкай для пазіцыянавання «Беларусбанка», як надзейнай крэдытна-фінансавай установы краіны, якая дынамічна развіваецца.