Трымальнікі пластыкавых картак ААТ «ААБ Беларусбанк» – абаненты life:) атрымалі магчымасць карыстацца паслугамі SMS-банкінг і М-банкінг.
З дапамогай дадзеных паслуг можна кругласутачна і па-за залежнасці ад месцазнаходжання кіраваць сваім карт-рахункам: аплачваць камунальныя паслугі, хатні і мабільны тэлефоны, паслугі кабельнага і эфірнага тэлебачання, інтэрнэт-правайдэраў і інш.
А М-банкінг, акрамя таго, дазваляе атрымліваць інфармацыйныя паведамленні банка (курсы валют, кошт каштоўных металаў і інш.), правяраць вынікі розыгрышаў латарэй «Ваша лато», «Суперлато», «Пяцёрачка», атрымліваць апавяшчэнні аб прыходных і расходных аперацыях па карт-рахунку на мабільны тэлефон.
Навіны банка і прэс-рэлізы
25.02.2010