Online канферэнцыя на тэму «Беларусбанк: вынікі 2009 года і перспектывы развіцця» са Старшынёй Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Надзеяй Ермаковай прайшла 3 лютага на сайце Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БелТА) з 14.00 да 15.00.
Пытанні датычыліся шырокага спектру дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк»: як у цэлым развіваецца банк, чаго чакаць ад палітыкі банка ў будучыні, абслугоўванне банкам найважнейшых дзяржпраграм, у тым ліку па жыллёвым крэдытаванні насельніцтва, прыцягненне ўкладаў насельніцтва, укараненне картачных прадуктаў, дзейнасць на міжнародных рынках...
А таксама аб прадуктах і паслугах банка, у тым ліку аб сістэме будаўнічых зберажэнняў, якая ўкаранёна «Беларусбанкам» упершыню ў Рэспубліцы. Пытанні былі як агульнага, так і прыватнага характару.