Навіны банка і прэс-рэлізы
06.07.2007

26-29 чэрвеня 2007 года ў Варшаве прайшла Шматгаліновая выстава «Беларусь ЭКСПА 2007». Нараўне з прамысловымі прадпрыемствамі на выставе прысутнічалі экспазіцыі беларускіх банкаў (прэс-рэліз)

прадстаўнікі Беларусбанка На выставе былі прадстаўлены экспазіцыі такіх найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў, як Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод, Беларуская чыгунка, канцэрн «Белнафтахім», Беларуськалій, Мінскі завод «Крышталь» і іншыя. Нараўне з прамысловымі прадпрыемствамі на выставе прысутнічалі экспазіцыі беларускіх банкаў.

27 чэрвеня ў рамках выставы адбыўся Міжнародны семінар "банкі, крэдыты для гандлю і інвестыцый", арганізатарамі якога выступілі ААБ «Беларусбанк», ААТ «Белпрамбудбанк» і ААТ «ББРР Белінвестбанк» На семінар былі запрошаны карпаратыўныя кліенты, а таксама замежныя партнёры нашага банка. Падчас яго працы з беларускага боку выступілі старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Фелікс Чарняўскі, намеснік Старшыні Праўлення ААБ "Беларусбанк" Уладзімір Новік, намеснік начальніка ўпраўлення гандлёвага фінансавання ААТ "Белпрамбудбанк" Сяргей Грыб, намеснік Старшыні Праўлення ААТ "ББРР" Белінвестбанк " Тамара Каралёва і іншыя. З польскага боку ў ім прынялі ўдзел Генеральны дырэктар Саюза польскіх банкаў Анжэй Вольскі, віцэ-прэзідэнт Kredyt Bank Кшыштаф Какот і прадстаўнік Нацыянальнага агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў КУКЕ.

Падчас семінара быў адзначаны рост тавараабароту паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча, а таксама наяўнасць вялікага патэнцыялу ў развіцці міжбанкаўскага супрацоўніцтва.

Пасля правядзення семінара былі абмеркаваны магчымасці ўстанаўлення новых і пашырэння існуючых адносін паміж беларускай і Еўрапейскай дзелавымі супольнасцямі.