Рэкамендацыі па бяспечнай працы ў сістэмах Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, Кліент-банк (WEB)

Правілы бяспекі пры карыстанні сэрвісам «Інтэрнэт-банкінг»

Што рабіць у выпадку махлярскіх дзеянняў

У выпадку выяўлення аперацый/спроб здзяйснення аперацый, якія не былі санкцыянаваны кліентам, кліенту неабходна неадкладна заблакіраваць картку і звярнуцца ва ўстанову банка для афармлення заявы і/або перавыпуску карткі.

Асноўныя правілы бяспекі пры выкарыстанні карткі (сэрвісу М-банкінг, сістэмы Інтэрнэт-банкінг)

  • захоўвайце сваю картку ў недаступным для навакольных людзей месцы.
  • каб пазбегнуць выкарыстання Вашай карткі трэцяй асобай захоўваеце ПІН-код асобна ад карткі, выключыўшы адначасовы доступ да іх (напрыклад, у адным кашальку), не пішыце ПІН-код на картцы.
  • ні пры якіх абставінах не паведамляйце свой ПІН-код нікому, у тым ліку супрацоўнікам банка, не ўводзьце ПІН-код пры рабоце ў сетцы Інтэрнэт.
  • не перадавайце картку і яе рэквізіты іншай асобе, за выключэннем прадаўца (касіра).
  • не прыслухоўвайцеся да парад трэціх асоб, а таксама не прымайце іх дапамогу пры правядзенні аперацый. Пры неабходнасці звярніцеся да супрацоўнікаў ва ўстанове банка.
  • падключайце SMS-апавяшчэнне аб расходных аперацыях.
  • не перадавайце нікому лагін і пароль для ўваходу ў сістэму Інтэрнэт-банкінг, сесійныя ключы карты кодаў, асабісты нумар пашпарта і іншую канфідэнцыяльную інфармацыю.
  • не пераходзьце па падазроных спасылках для ўваходу ў сістэму Інтэрнэт-банкінг. Ажыццяўляйце ўваход у асабісты кабінет сістэмы Інтэрнэт-банкінгу з галоўнай старонкі афіцыйнага сайта Банка (https://belarusbank.by/).
  • пры атрыманні ад банка SMS-паведамленняў з кодамі рэгістрацый, актывацый, пацвярджэнняў і інш. уважліва чытайце пазначаную ў паведамленні інфармацыю і нікому не перадавайце яе змест.