Крытэрыі ўключэння выканаўцаў ацэнкі ў Рэкамендаваны спіс выканаўцаў ацэнкі, заключэнні і справаздачы якіх прымаюцца ўстановамі банка пры разглядзе пытання аб прыняцці маёмасці, маёмасных правоў (патрабаванняў) у заклад

1. Для юрыдычных асоб [1].

1.1. Наяўнасць паўнамоцтваў на права правядзення экспертызы дакладнасці ацэнкі.

1.2. Наяўнасць філіяльнай сеткі і (або) рэгіянальных прадстаўнікоў.

1.3. Наяўнасць у штаце не менш за пяць ацэншчыкаў, атэставаных ва ўстаноўленым парадку на правядзенне ацэнкі асноўных аб'ектаў грамадзянскіх правоў (зямельныя ўчасткi; машыны, абсталяванне, інвентар, транспартныя сродкі, матэрыялы; капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, машына-месцы, не завершаныя будаўніцтвам аб'екты; прадпрыемствы, як маёмасныя комплексы).

1.4. Праца арганізацыі на рынку ацэнкі не менш за тры гады.

 

2. Для індывідуальных прадпрымальнікаў.

2.1. Наяўнасць не менш за тры ацэншчыкі, атэставаныя ва ўстаноўленым парадку на правядзенне ацэнкі асноўных аб'ектаў грамадзянскіх правоў (зямельныя ўчасткi; машыны, абсталяванне, інвентар, транспартныя сродкі, матэрыялы; капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, машына-месцы, не завершаныя будаўніцтвам аб'екты), прыцягнутых па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах.

2.2. Праца індывідуальнага прадпрымальніка на рынку ацэнкі не менш за пяць гадоў.

 

[1] Выканаўцы ацэнкі пры неадпаведнасці асобным крытэрыям могуць уключацца ў Рэкамендаваны пералік выканаўцаў ацэнкі, заключэнні і справаздачы якіх прымаюцца ўстановамі банка пры разглядзе пытання аб прыняцці маёмасці, маёмасных правоў (патрабаванняў) у заклад пры наяўнасці станоўчага вопыту працы з ААТ «ААБ Беларусбанк» у галіне ацэнкі закладу не менш за адзін год.