Відэаролік «Беларусбанк-Нацыянальны партнёр II Еўрапейскіх гульняў 2019 года»
У канцы жніўня мінулага года ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымаў статус Нацыянальнага партнёра II Еўрапейскіх гульняў. Адпаведны дакумент падпісалі старшыня праўлення банка Віктар Ананіч і дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін.
Нязменным прыярытэтам «Беларусбанка» ў рэалізацыі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці застаецца падтрымка спорту вышэйшых дасягненняў.
II Еўрапейскія гульні не толькі дазволяць замежным гасцям добра правесці ў нас час і лепш даведацца пра наш прыгожы край, але яшчэ больш згуртуюць беларусаў для дасягнення самых высокіх і амбіцыйных мэт, упэўненыя ў банку.
Першачарговая мэта гэтага двухбаковага супрацоўніцтва заключаецца ў папулярызацыі алімпійскага руху ў цэлым і ўмацавання брэнда II Еўрапейскіх гульняў у краіне і за яе межамі. На думку дырэктара фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгія Катуліна, правядзенне такога маштабнага праекта, як Еўрапейскія гульні, немагчыма без надзейных партнёраў, у тым ліку па забеспячэнні фінансавай стабільнасці ва ўзаемадзеянні з усімі зацікаўленымі кліенцкімі групамі.
У банку перакананыя, што правядзенне такога маштабнага спартыўнага форуму ў Мінску ўмацуе аўтарытэт Беларусі на міжнароднай арэне і пацвердзіць яе рэпутацыю як дзяржавы, якая шмат увагі надае развіццю фізкультуры і спорту, здаровага ладу жыцця.
Нагадаем, II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня бягучага года. Удзел у знакавай спартыўнай падзеі прымуць больш за 4000 атлетаў з 50 краін.
Мерапрыемствы, што праводзяцца банкам сумесна з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў
— Банк і Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў правялі вертыкальны забег
— Выйгралі селебрыці і Дырэкцыю Еўрапейскіх гульняў: каманда банка перамагла ў турніры па сквошы «Bright Squash»