Міжнароднае супрацоўніцтва

Міжнародныя фінансавыя адносіны – адзін з самых складаных і шматгранных напрамкаў банкаўскага бізнесу, які спалучае ў сабе традыцыйны для краіны падыход да вядзення банкаўскай справы і «наднацыянальныя» асаблівасці сусветнага рынку.

Першыя крокі на рынку доўгатэрміновых міжнародных запазычанняў ААТ «ААБ Беларусбанк» зрабіла ў 1996 годзе. У цяперашні час у актыве банка больш за 400 інвестыцыйных праектаў, прафінансаваных з прыцягненнем замежных крэдытных рэсурсаў ад замежных фінансавых інстытутаў.

Істотны ўклад у пашырэнне і ўмацаванне нашых пазіцый на міжнародных фінансавых рынках уносяць прадстаўніцтвы банка за мяжой. У цяперашні час ААТ «ААБ Беларусбанк» мае свае прадстаўніцтвы ў Германіі і Кітаі.

Развитию сотрудничества с иностранными финансовыми учреждениями способствует наличие у банка кредитных рейтингов.

ААТ «ААБ Беларусбанк» з’яўляецца членам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а таксама шэрагу міжнародных фінансавых асацыяцый, такіх як Фінансава-банкаўскі Савет СНД (ФБС СНД) і Міжбанкаўскае Аб’яднанне Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва (МБА ШАС).

Аб’ядноўваючы ў сабе вялікі прафесійны вопыт і багатыя традыцыі ААТ «ААБ Беларусбанк» адкрыта для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.