1. Інфармацыя, якая даводзіцца Банкам да ведама зацікаўленых карыстальнікаў, павінна адпавядаць прызнаным міжнароднай практыкай патрабаванням (прынцыпам) да якасці інфармацыі: істотнасці, актуальнасці, супастаўнасці, праўдзівасці.
1.1. Істотнай прызнаецца інфармацыя, незгаданне або скажэнне якой можа змяніць або паўплываць на рашэнне зацікаўленага карыстальніка пры прыняцці эканамічных рашэнняў.
1.2. Актуальнай прызнаецца інфармацыя, якая адпавядае сапраўднасці на момант азнаямлення зацікаўленага карыстальніка з ёю.
1.3. Праўдзівай прызнаецца інфармацыя, якая не ўтрымлівае істотных памылак і скажэнняў, дакладна, кампетэнтна і ў поўным аб'ёме дае ўяўленне зацікаўленым карыстальнікам пра разглядаемае пытанне ў цэлым і адпавядае нарматыўным прававым актам, якія дзейнічаюць у Банку на момант азнаямлення зацікаўленага карыстальніка з ёю.
1.4. Супастаўнай прызнаецца інфармацыя, якая дае магчымасць зацікаўленым карыстальнікам супастаўляць фінансавую справаздачнасць за розныя перыяды часу для выяўлення тэндэнцый ў выніках дзейнасці.
Для забеспячэння супастаўнасці вымярэнне і адлюстраванне фінансавых вынікаў павінна ажыццяўляцца ў параўноўваемых перыядах па адзінай метадалогіі.
2. Аб’ём і парадак размяшчэння інфармацыі, якая даводзіцца Банкам да ведама зацікаўленых карыстальнікаў, павінны забяспечваць дакладнасць і яснасць, паўнату, даступнасць, своечасовасць і рэгулярнасць, аператыўнасць, адсутнасць інфармацыйнай асіметрыі, захаванне канфідэнцыяльнасці інфармацыі.
3. Інфармацыя, што прадстаўляецца зацікаўленым карыстальнікам па накірунках банкаўскай дзейнасці, павінна ўтрымліваць умовы аказання кліенту паслугі, канкурэнтныя перавагі яе атрымання ў Банку, памеры ўзнагароджання за аперацыі і іншую інфармацыю, неабходную кліенту для прыняцця рашэння.
4. У працэсе рэалізацыі Інфармацыйнай палітыкі Банк выконвае наступныя прынцыпы:
прынцып аператыўнасці - інфармацыя аб падзеях, што адбываюцца ў Банку, рыхтуецца і даводзіцца да мэтавых аўдыторый у самыя кароткія тэрміны, якія забяспечваюць яе актуальнасць;
прынцып аб'ектыўнасці і дакладнасці - Банк прадастаўляе поўны аб'ём інфармацыі, у тым ліку негатыўнай інфармацыі, калі такая інфармацыя з'яўляецца істотнай, а таксама сочыць за тым, каб інфармацыя, якая распаўсюджваецца, не была скажоная і не з'яўлялася памылковай;
прынцып справядлівасці - інфармацыя накіроўваецца (распаўсюджваецца) усім асобам, аднесеным да якой-небудзь мэтавай аўдыторыі, у адзін і той жа час і ў аднолькавым аб'ёме без прадастаўлення пераваг адным атрымальнікам інфармацыі перад іншымі;
прынцып даступнасці - Банк прымяняе такія сродкі давядзення інфармацыі да атрымальнікаў, якія забяспечваюць свабодны і няцяжкі доступ да яе;
прынцып сістэмнасці - сістэмны падыход і паслядоўная рэалізацыя этапаў парадкавання і сінхранізацыі ўнутраных і знешніх каналаў раскрыцця інфармацыі Банка. Гэты прынцып ажыццяўляецца ў наступнай паслядоўнасці: метадалогія - планаванне - рэалізацыя планаў - кантроль эфектыўнасці пераўтварэнняў;
прынцып празрыстасці - інфармацыя прадастаўляецца атрымальнікам у зразумелай, адназначнай для яе разумення форме, якая прадугледжвае магчымасць яе выкарыстання.
4.1. Банк дзейнічае ў рэжыме інфармацыйнай адкрытасці ў дачыненні да знешніх мэтавых аўдыторый. Узровень яго адкрытасці вызначаецца заканадаўствам і ЛПА Банка.
4.2. Работнікі Банка маюць права на доступ да інфармацыі ў межах сваіх кампетэнцый, якiя вызначаюцца палажэннямі працоўных дагавораў (кантрактаў) і службовымі інструкцыямі.
4.3. Банк належным чынам клапоціцца аб абароне канфідэнцыяльнай інфармацыі, пералік якой вызначаны адпаведнымі арганізацыйна-распарадчымі дакументамі Банка і ў абавязковым парадку даведзены да ведама ўсіх работнікаў Банка незалежна ад займаемай пасады.