Пакрокавы парадак набыцця простых акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг»

Крок 1. З дапамогай лагіну і паролю ўвайсці ў сістэму Інтэрнэт-банкінг (www.ibank.asb.by):

image001

Аплата акцый, набываемых праз сістэму Інтэрнэт-банкінг, плацежнай картай іншага банка немагчыма.

Крок 2. У сістэме «Інтэрнэт-банкінг» выбраць у меню «Рахункі» закладку «Каштоўныя паперы / Купіць каштоўныя паперы»:

image003

Крок 3. Выбраць з прапанаванага пераліку каштоўных папер:

эмітэнт - ААТ «ААБ Беларусбанк»,

выпуск – 16.

image005

Націснуць кнопку «Купіць».

Крок 4. Колькасць акцый для набыцця –  кратная 1000 шт. У выпадку астатку акцый менш за 1000 шт. продаж ажыццяўляецца ў памеры астатку да рэалізацыі.

image007

Разлік агульнага кошту набываемых акцый можна ажыццявіць па кнопцы «Разлічыць суму пакупкі».

Пазначыць, ці з’яўляецеся Вы асобай, якая валодае закрытай інфармацыяй на рынку каштоўных папер.

Націснуць кнопку «Прадоўжыць».

Уведзеная колькасць акцый будзе забраніравана банкам да моманту іх аплаты (у выпадку неаплаты забраніраваных акцый на працягу 20 мінут браніраванне здымаецца і акцыі вяртаюцца ў продаж).

Крок 5. Выбраць карту, з якой будуць спісаны грашовыя сродкі ў аплату набываемых акцый, з прапанаванага пераліку плацежных карт (рахунак можа быць як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце):

image009

Пасля выбару карты націснуць кнопку «Прадоўжыць»:

Крок 6. Азнаёміцца з тэкстам дагавору куплі-продажу акцый:

image011

Націсканне кнопкі «Я прымаю ўмовы дагавору» з’яўляецца афіцыйным пацвярджэннем інфармаванасці і згоды з усімі ўмовамі продажу акцый, узаемнымі правамі і абавязкамі бакоў па дагаворы.

Крок 7. Праверыць правільнасць уведзенай інфармацыі і пацвердзіць куплю акцый, націснуўшы кнопку «Аплаціць»:

image015

Пасля гэтага з выбранага рахунку спісваюцца грашовыя сродкі ў суме дагавору.

Крок 8. У выпадку паспяховага выканання ўсіх аперацый на экране адлюструецца чэк, які можна раздрукаваць або накіраваць на асабістую электронную паштовую скрыню:

image017

У раздзеле «Каштоўныя паперы / Архіў заявак на куплю» можна паглядзець статус заяўкі на куплю акцый, а таксама прагледзець дагавор (націснуць кнопку «Атрымаць дагавор»):

image019

Набытыя акцыі будуць залічаны на рахунак «дэпа» ў дэпазітарыі ААТ «ААБ Беларусбанк» у тэрміны, устаноўленыя дагаворам. Інфармацыя аб улічваемых дэпазітарыем банка каштоўных паперах датупна ў сістэме Інтэрнэт-банкінг у раздзеле «Каштоўныя паперы» / «Рахунак «дэпа».