У Галаўным офісе банка 22 лістапада 2023 года адбылося пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
У ходзе пасяджэння члены Камітэта разгледзелі пытанне аб ходзе правядзення рэгламентных працэдур па пераводзе простых (звычайных) акцый ААТ "ААБ Беларусбанк" фізічных асоб у прывілеяваныя акцыі ААТ "ААБ Беларусбанк" другога тыпу; заслухалі папярэднюю справаздачу аб выніках працы Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка за 2023 год.
Кантактныя тэлефоны:
- +375 29 336 93 63 – старшыня Камітэта Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч;
- +375 17 309 04 08 – сакратар Камітэта Ганна Васільеўна.