Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, інфармуе, што 12 кастрычніка 2023 года ў 11.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з павесткай дня:
- Аб прызначэнні сакратара Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка;
- Аб магчымасці аказання інвалідам-акцыянерам банка бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі да Міжнароднага дня інвалідаў;
- Аб папярэдняй справаздачы аб выніках працы Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка (пры правядзенні сустрэчы з акцыянерамі);
- Аб падыходах да падрыхтоўкі мерапрыемстваў (сустрэч, сходаў у вочнай форме) з акцыянерамі банка.
Дадатковую інфармацыю аб пасяджэнні Камітэта можна атрымаць па тэлефонах:
- +375 29 336 93 63 – Старшыня Камітэта Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч;
- +375 17 309 03 32 – Карпаратыўны сакратар Воранава Святлана Мікалаеўна.