Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, інфармуе, што 10 красавіка 2023 года ў 11.30 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з павесткай дня:
- Аб магчымасці аказання акцыянерам банка - удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і непаўналетнім вязням фашысцкіх лагераў бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі да Дня перамогі;
- Аб выніках правядзення гадавога Агульнага сходу акцыянераў банка;
- Аб плане работы Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка на чарговы справаздачны перыяд.
Дадатковую інфармацыю аб пасяджэнні Камітэта можна атрымаць па тэлефонах:
- +375 29 336 93 63 – Старшыня Камітэта Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч;
- +375 17 309 04 08 – сакратар Камітэта Кацярына Міхайлаўна.