Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 1 снежня 2022 года ў 11.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з павесткай дня:
- Аб выніках нарады па пытанні далейшых дзеянняў з простымі акцыямі, рэалізаванымі раней банкам у адпаведнасці са Стратэгіяй развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2018-2021 гады;
- Аб папярэдняй справаздачы аб выніках працы Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка;
- Аб ходзе падрыхтоўкі да сустрэчы акцыянераў банка 09.12.2022;
- Аб падрыхтоўцы інтэрв’ю акцыянераў банка;
- Аб вызначэнні кандыдатуры акцыянера банка для ўручэння юбілейнага нагруднага знака «Беларусбанк – 100 год».
Дадатковую інфармацыю аб пасяджэнні Камітэта можна атрымаць па тэлефонах:
- +375 29 336 93 63 – Старшыня Камітэта Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч;
- +375 17 309 04 08, +375 29 138 58 73 – сакратар Камітэта Кацярына Міхайлаўна.