У Галаўным офісе банка 23 жніўня 2022 года адбылося пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» з павесткай дня:
- Аб магчымых дзеяннях з простымі (звычайнымі) акцыямі, рэалізаванымі раней банкам у адпаведнасці са Стратэгіяй развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2018-2021 гады;
- Аб мэтазгоднасці правядзення закрытай падпіскі для мінарытарных акцыянераў;
- Аб магчымасці аказання інвалідам-акцыянерам банка бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі да Міжнароднага дня інвалідаў;
- Аб прапановах для акцыянераў банка, прымеркаваных да 100-годдзя банка;
- Аб прапановах па актуалізацыі Палажэння аб Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі.
Дадатковую інфармацыю аб выніках пасяджэння Камітэта можна атрымаць па тэлефонах:
- +375 29 336 93 63 – Старшыня Камітэта Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч;
- +375 17 309 04 08, +375 29 138 58 73 – сакратар Камітэта Кацярына Міхайлаўна.