Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, інфармуе, што 23 жніўня 2022 года ў 14.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з павесткай дня:
- Аб магчымых дзеяннях з простымі (звычайнымі) акцыямі, рэалізаванымі раней банкам у адпаведнасці са Стратэгіяй развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2018-2021 гады;
- Аб мэтазгоднасці правядзення закрытай падпіскі для мінарытарных акцыянераў;
- Аб магчымасці аказання інвалідам-акцыянерам банка бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі да Міжнароднага дня інвалідаў;
- Аб прапановах для акцыянераў банка, прымеркаваных да 100-годдзя банка;
- Аб прапановах па актуалізацыі Палажэння аб Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі.
Дадатковую інфармацыю аб пасяджэнні Камітэта можна атрымаць па тэлефонах: +375 17 309 04 08; + 375 29 138 58 73