У Галаўным офісе банка 4 красавіка 2022 года было паведзена першае пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк», члены якога выбраны на чарговы справаздачны перыяд.
Старшынёй Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка зноў выбраны Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч.
На пасяджэнні адобраны план работы Камітэта, агучана інфармацыя аб павелічэнні памеру статутнага фонду банка, таксама абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння з акцыянерамі банка - удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны і непаўналетнімі вязнямі фашысцкіх лагераў напярэдадні Дня Перамогі.
Члены Камітэта разгледзелі пытанне «Аб магчымасці скасавання дагавораў куплі-продажу простых (звычайных) акцый, рэалізаваных раней банкам у адпаведнасці са Стратэгіяй развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2018-2021 гады» і прынялі рашэнне ініцыяваць сустрэчу са Старшынёй Наглядальнага савета або правядзенне сумеснага пасяджэння з Наглядальным саветам для пошуку ўзважанага рашэння.
Кантактныя тэлефоны:
- +375 29 336 93 63 – старшыня Камітэта Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч;
- +375 17 309 04 08, +375 29 138 58 73– сакратар Камітэта Кацярына Міхайлаўна.