У Галаўным офісе банка 16 сакавіка 2022 года было праведзена пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
На пасяджэнні члены Камітэта заслухалі інфармацыю аб рэкамендуемым памеры дывідэндаў за 2021 год па прывілеяваных акцыях банка, прынялі да ўвагі інфармацыю аб кандыдатах у члены Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка на чарговы справаздачны перыяд і выніках іх інтэрв’ю.
Таксама Камітэтам зацверджана справаздача аб выніках працы Камітэта па ўзаемадзеяннні з мінарытарнымі акцыянерамі банка за 2021 год.
Кантактныя тэлефоны: +375 17 309 04 08; +375 29 138 58 73.