Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 16 сакавіка 2022 года ў 10.30 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з павесткай дня:
- Аб рэкамендуемым памеры дывідэндаў па прывілеяваных акцыях банка за 2021 год;
- Аб кандыдатах у члены Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка на чарговы справаздачны перыяд і выніках іх інтэрв’ю;
- Аб справаздачы аб выніках працы Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка.
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі можна па тэлефоне: +375 17 309 04 08; +375 29 138 58 73.