У банку 29 снежня 2021 года адбылося пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі.
Члены Камітэта прынялі да ўвагі інфармацыю аб рашэнні Наглядальнага савета банка ад 20.12.2021 № 18.5, абмеркавалі магчымыя прапановы, прымеркаваныя да 100-годдзя банка.
На пасяджэнні разгледжаны пытанні аб ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця банка па напрамку аптымізацыі персанала, аб ходзе ўкаранення кліенцкіх сэрвісаў і аўтаматызацыі бізнес-працэсаў, а таксама аб эфектыўнасці выкарыстання нерухомасці банка і арэндуемых аб’ектаў.
Дадатковую інфармацыю аб выніках пасяджэння можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 336 93 63 – старшыня Камітэта Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч.