У банку 8 лістапада 2021 года адбылося пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з павесткай дня:
- Аб выбранні Старшыні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» (для вядзення пасяджэння 08.11.2021);
- Аб правядзенні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў 15.11.2021;
- Аб разглядзе звароту акцыянера.
Па пытанні павесткі дня «Аб выбранні Старшыні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» у сувязі з адсутнасцю Старшыні Камітэта Цядзеева В.Р. па прычыне хваробы члены Камітэта прынялі рашэнне для вядзення пасяджэння Камітэта выбраць Старшынёй члена Камітэта Красоўскую І.І.
Камітэтам разгледжана пытанне «Аб правядзенні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў 15.11.2021» і дадзены рэкамендацыі банку.
Члены Камітэта таксама разгледзелі зварот мінарытарнага акцыянера банка.
Дадатковую інфармацыю аб выніках пасяджэння можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 612 25 20 – Ірына Іосіфаўна (08.11.2021 выконвала функцыі старшыні Камітэта).