У Галаўным офісе банка 19 кастрычніка 2021 года адбылося пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
Члены Камітэта рэкамендавалі аказаць акцыянерам ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2021 годзе бязвыплатную спонсарскую (матэрыяльную) дапамогу інвалідам, якія валодаюць акцыямі банка не менш за пяць гадоў, у памеры 20 базавых велічыняў (580 бел.руб.) кожнаму (за выключэннем дзеючых работнікаў банка) да Міжнароднага дня інваліда.
Таксама на пасяджэнні члены Камітэта прынялі да ўвагі інфармацыю аб выніках рэалізацыі акцый банка ў адпаведнасці з рашэннем Агульнага сходу акцыянераў ад 09.12.2019 (пратакол № 6, у рэд. ад 06.05.2021, пратакол № 4.1).