Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржанскага, д. 18, інфармуе, што 24 жніўня 2021 года ў 10:30 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з павесткай дня:
- Аб ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця банка па напрамку карпаратыўнага бізнесу за 2 квартал 2021 г.;
- Аб ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця банка па напрамку рознічнага бізнесу за 2 квартал 2021 г.;
- Аб ходзе рэалізацыі акцый банка.
Дадатковую інфармацыю аб пасяджэнні Камітэта можна атрымаць па тэлефоне: +375 17 309 04 08 – сакратар Камітэта Кацярына Міхайлаўна.