У Галаўным офісе банка 9 красавіка 2021 года было праведзена першае пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк», члены якога выбраны на чарговы справаздачны перыяд.
Старшынёй Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка выбраны Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч.
На пасяджэнні адобраны план работы Камітэта на чарговы справаздачны перыяд, абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння з акцыянерамі банка – удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны і непаўналетнімі вязнямі фашысцкіх лагераў напярэдадні Дня Перамогі, а таксама з акцыянерамі пры віншаванні паштоўкамі са знамянальнымі датамі.
Камітэтам унесены прапановы па ўдасканаленні структуры прывілеяваных акцый і падыходаў па выплаце дывідэндаў.
Тэлефон для даведак:
+375 29 336 93 63 – старшыня Камітэта Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч;
+375 17 309 04 08 – сакратар Камітэта Кацярына Міхайлаўна.