У Галаўным офісе банка 15 сакавіка 2021 года было праведзена пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк», у рамках якога членамі Камітэта былі разгледжаны пытанні:
- Аб выніках прапрацоўкі структурнымі падраздзяленнямі банка прапаноў па ўдасканаленні сістэмы дэпазітаў банка;
- Аб рэкламе банкаўскіх прадуктаў і паслуг;
- Аб банкаматах банка і банкаў-партнёраў;
- Аб рэкамендуемым памеры дывідэндаў па прывілеяваных акцыях банка за 2020 год;
- Аб дзеяннях з акцыямі банка, выкупленымі на баланс;
- Аб умовах аказання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі акцыянерам-інвалідам банка;
- Аб кандыдатах у члены Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка.
Кантактны тэлефон: +375 17 309 04 08.