Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 15 сакавіка 2021 года ў 11.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з павесткай дня:
- Аб выніках прапрацоўкі структурнымі падраздзяленнямі банка прапаноў па ўдасканаленні сістэмы дэпазітаў банка
- Аб рэкламе банкаўскіх прадуктаў і паслуг
- Аб банкаматах банка і банкаў-партнёраў
- Аб рэкамендуемым памеры дывідэндаў па прывілеяваных акцыях Банка за 2020 год
- Аб дзеяннях з акцыямі банка, выкупленымі на баланс
- Аб умовах аказання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі акцыянерам-інвалідам
- Аб кандыдатах у члены Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі Банка
Дадатковую інфармацыю аб пасяджэнні Камітэта можна атрымаць па тэлефоне: +375 17 309 04 08.