Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 16 ліпеня 2020 года было праведзена пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк», на якім былі разгледжаны наступныя пытанні:
- Аб прапановах па ўдасканаленні лінейкі дэпазітаў банка;
- Аб прапановах па ўдасканаленні механізмаў вызначэння памеру дывідэндаў і структуры прывілеяваных акцый банка;
- Аб прапановах па дзеяннях з акцыямі банка, выкупленымі на баланс;
- Аб прапановах у новую рэдакцыю Палажэння аб Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.