Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 16 ліпеня 2020 года ў 16.00 па адрасе: г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 18 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з павесткай дня:
- Аб прапановах па ўдасканаленні механізмаў вызначэння памеру дывідэндаў і структуры прывілеяваных акцый банка;
- Аб прапановах па дзеяннях з акцыямі банка, выкупленымі на баланс;
- Аб прапановах па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі;
- Аб прапановах па ўдасканаленні лінейкі дэпазітаў Банка.
Кантактны тэлефон: +375 17 309 04 08.