Паважаныя акцыянеры!
Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк» Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, інфармуе, што 15 студзеня 2020 года было праведзена пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк», на якім былі разгледжаны наступныя пытанні:
- аб выніках інфармавання акцыянераў;
- аб выніках правядзення сустрэчы з акцыянерамі;
- аб ходзе работ па стварэнні асабістага кабінета акцыянера;
- аб арганізацыйных пытаннях гадавога сходу акцыянераў;
- аб прапановах па ўдасканаленні раздзела сайта банка.
З прынятымі рашэннямі можна азнаёміцца па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, кім . 415.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.