Навіны для акцыянераў
13.01.2020

Аб магчымасці ўнясення прапаноў па кандыдатурах для выбрання ў члены камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка

Паважаныя акцыянеры!

Паведамляем аб магчымасці ўнясення прапаноў па кандыдатурах для выбрання ў члены камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка (далей - Камітэт). 

Кожны мінарытарны акцыянер банка можа прапанаваць сваю кандыдатуру ў якасці кандыдата ў члены Камітэта шляхам накіравання пісьмовага звароту ў адрас банка, які павінен утрымліваць дастатковыя звесткі пра кандыдата (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дата і месца нараджэння, атрыманая адукацыя, месца працы і займаемая пасада, месца жыхарства і кантактны тэлефон, iншыя звесткi, якія кандыдат палічыць неабходным паведаміць).

Членам Камітэта не можа з'яўляцца работнік і (або) член Савета дырэктараў (Наглядальнага савета) іншага банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер, за выключэннем работнікаў ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і прадпрыемстваў банкаўскага холдынгу.

Прапанова мінарытарнага акцыянера павінна паступіць у банк не пазней за 30 студзеня.

Прапановы аб вылучэнні кандыдатаў у члены Камітэта могуць быць з іх згоды ўнесены іншым мінарытарным акцыянерам (мінарытарнымі акцыянерамі) у аналагічным парадку, пры гэтым прапанова аб вылучэнні кандыдата павінна быць падпісана мінарытарнымі акцыянерамі, якія прапануюць кандыдатуру, з прыкладаннем пісьмовай згоды вылучанага кандыдата.

Форма ўнясення прапаноў па кандыдатурах у члены камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі

Кантактны тэлефон: +375 17 309 04 08.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!