Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, інфармуе, што 11 кастрычніка 2019 года у 11.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з парадкам дня:
- аб разглядзе праекта змяненняў у стратэгію развіцця банка;
- аб выніках пераводу акцый банка;
- аб арганізацыйных пытаннях правядзення сустрэчы з акцыянерамі банка;
- аб разглядзе зваротаў акцыянера банка.
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць дакладную дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефоне: +375 17 309 04 08.