Пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі 18.09.2019

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 18 верасня 2019 года ў 11.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з парадкам дня:

  1. Аб аказанні інвалідам-акцыянерам банка бязвыплатнай спонсарскай дапамогі да Міжнароднага дня інвалідаў.
  2. Аб падыходах і крытэрыях аказання дапамогі (уручэння сувеніраў) акцыянерам банка.
  3. Аб пераводзе акцый банка (папярэдняе інфармаванне аб асобах, якія падалі заявы на перавод).

Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць  дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефоне:

+375 17 309 04 08.