Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк "Беларусбанк", размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, інфармуе, што 13 лютага 2019 года было праведзена пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ "ААБ Беларусбанк" з пытаннямі парадку дня:
- Аб кандыдатах у склад Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб рэкамендаваным памеры дывідэндаў па прывілеяваных акцыях Банка за 2018 год;
- Аб арганізацыйных пытаннях правядзення гадавога Агульнага сходу акцыянераў Банка.
З прынятымі рашэннямі можна азнаёміцца па адрасу: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, памяшканне 415.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.