Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 13 лютага 2019 года ў 14.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з наступным парадкам дня:
- Аб кандыдатах у склад Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб рэкамендуемым памеры дывідэндаў па прывілеяваных акцыях Банка за 2018 год;
- Аб арганізацыйных пытаннях правядзення гадавога Агульнага сходу акцыянераў Банка.
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефоне:
+375 17 309 04 08.