Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 12 лістапада 2018 года было праведзена пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» з наступнымі пытаннямі парадку дня:
- Пра новую рэдакцыю Палажэння аб камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі;
- Пра арганізацыйныя пытанні правядзення сустрэчы з акцыянерамі Банка;
- Пра арганізацыйныя пытанні гадавога Агульнага сходу акцыянераў;
- Пра вынікі пераводу акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Пра ўзнагароджанне членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі.
З прынятымі рашэннямі можна азнаёміцца па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.